У Нядзелю 30-ю пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Філарэт адслужыў Літургію ў дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення

15 студзеня 2017

top.jpg

15 студзеня 2017 года, у Нядзелю 30-ю пасля Пяцідзесятніцы, дзень памяці прападобнага Серафіма Сароўскага, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт адслужыў літургію ў дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: іерэй Макарый Кавалёў, іерэй Дыянісій Кавалёў, протадыякан Мікалай Аўсіевіч.

Богаслужбовыя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Анастасіі Цімафеевай.

Дзецям, якія прыйшлі гэтым днём у храм, былі ўручаны салодкія падарункі.

Church.by