У Нядзелю 30-ю пасля Пяцідзесятніцы мітрапаліт Веніямін здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
03 студзеня 20213 студзеня 2021 года, у Нядзелю 30-ю пасля Пяцідзесятніцы, святых Айцоў, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Прадстаяцелю Беларускай Праваслаўнай Царквы саслужылі першы прарэктар Інстытута тэалогіі імя Мяфодзія і Кірыла БДУ протаіерэй Сергій Гардун, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, протаіерэй Уладзімір Увараў і клірыкі кафедральнага сабора.
Літургічныя спевы выканаў архіерэйскі хор Свята-Духава кафедральнага сабора пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
За богаслужэннем былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай пошасці.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Уладзімір Увараў.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў клір і паству з нядзельным днём, звярнуўшыся да ўсіх са словам пропаведзі. Ён нагадаў, што ў гэтыя дні мы рыхтуемся да свята Ражджаства Хрыстовага і праслаўляем Святых Айцоў. «Будзем памятаць аб тым, чым яны дагадзілі Богу: верай, пабожнасцю і усведамленнем таго, што мы на зямлі прышэльцы і вандроўнікі. З такім настроем няхай дасць нам Гасподзь уступіць у светлае свята Ражджаства Хрыстова, ва ўсёй паўнаце ўзрадавацца, і, беручы прыклад з трох юнакоў, апяваць славу Богу Дзіўнаму ў святых сваіх!», — заклікаў мітрапаліт Веніямін.
Яго Высокапраасвяшчэнства павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Цела і Крыві Хрыстовых і падаў усім архіпастырскае благаславенне.