У Нядзелю 31-ю пасля Пяцідзесятніцы мітрапаліт Філарэт маліўся за Літургіяй у дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення
30 снежня 201830 снежня 2018 года, у Нядзелю 31-ю пасля Пяцідзесятніцы, святых праайцоў, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт маліўся і прычасціўся Святых Хрыстовых Тайн за Бажэственнай літургіяй у дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых.
Богаслужэнне здзейснілі клірыкі Мінскай епархіі.
Літургічныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Анастасіі Цімафеевай.