У Нядзелю 33-ю пасля Пяцідзесятніцы мітрапаліт Веніямін узначаліў Літургію ў Богаяўленскім храме Троіцкага прыхода горада Барысава

24 студзеня 2021

top.jpg

24 студзеня 2021 года, у Нядзелю пасля Богаяўлення, 33-ю пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, кіраўнік Барысаўскай епархіі, узначаліў Бажэственную літургію ў Богаяўленскім храме прыхода храма Святой Жыццепачатнай Тройцы горада Барысава.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Барысаўскай епархіі, благачынны 1-й Барысаўскай царкоўнай акругі, настаяцель прыхода храма Ражджаства Хрыстовага горада Барысава протаіерэй Аляксандр Вярбіла; настаяцель прыхода храма Святой Жыццепачатнай Троіцы горада Барысава протаіерэй Георгій Цюхлоў; клірык прыхода іерэй Віктар Шаблоўскі.

Дыяканскі чын здзейсніў клірык кафедральнага сабора Уваскрасення Хрыстова горада Барысава Уладзімір Букштуновіч.

Богаслужэбныя спевы выканаў парафіяльны хор пад кіраўніцтвам рэгента Ірыны Аскеркі.

За богаслужэннем былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай павевы.

Па заканчэнні богаслужэння Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы і саслужачае духавенства здзейснілі ліцію па новаспачыламу Высокапраасвяшчэннейшаму мітрапаліту Філарэту, Ганароваму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі.

Далей было здзейснена слаўленне свята Богаяўлення, пасля чаго Высокапраасвяшчэннейшы ўладыка звярнуўся да прысутных са словам павучання.

Уладыка Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Барысаўская епархія / Church.by 

Фотарэпартаж