У Нядзелю 4-ю пасля Пяцідзесятніцы Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
02 ліпеня 20172 ліпеня 2017 года, у Нядзелю 4-ю пасля Пяцідзесятніцы, дзень памяці апостала Іуды, брата Гасподняга, свяціцеля Іава, патрыярха Маскоўскага і ўсяе Расіі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора архімандрыт Сергій (Брыч).
Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Павел павіншаваў вернікаў і духавенства сабора са святам і звярнуўся да ўсіх са словам павучання.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх прычастнікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне. Усім імяніннікам было абвешчана мнагалецце, і ўладыка Павел ўручыў ім прасфоры і кветкі.