У Нядзелю 4-ю Вялікага посту мітрапаліт Веніямін здзейсніў Бажэственную літургію ў кафедральным саборы Уваскрасення Хрыстова горада Барысава

11 красавіка 2021

top.jpg

11 красавіка 2021 года, у Нядзелю 4-ю Вялікага посту, прападобнага Іаана Лесвічніка, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, кіраўнік Барысаўскай епархіі узначаліў Літургію свяціцеля Васілія Вялікага ў кафедральным саборы Уваскрасення Хрыстовага горада Барысава.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Барысаўскай епархіі, благачынны 1-й Барысаўскай царкоўнай акругі, настаяцель прыхода храма Ражджаства Хрыстовага горада Барысава протаіерэй Аляксандр Вярбіла; ключнік кафедральнага сабора Уваскрасення Хрыстова горада Барысава іерэй Ігар Васько, клірыкі кафедральнага сабора.

Дыяканскі чын узначаліў клірык сабора протадыякан Міхаіл Сідараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор кафедральнага сабора пад кіраўніцтвам рэгента Алы Кярко і дзіцячы хор пад кіраўніцтвам рэгента Ксеніі Качаноўскай.

Падчас набажэнства былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднаснай павевы.

Пропаведзь пасля запрычаснага верша прамовіў іерэй Ігар Васько.

Пасля адпусту Літургіі Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы мітрапаліт Веніямін звярнуўся да вернікаў са словам настаўлення.

У завяршэнне Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Барысаўская епархія/Church.by

Фотарэпартаж