У Нядзелю 5-ю пасля Пяцідзесятніцы мітрапаліт Веніямін здзейсніў Бажэственную літургію ў храме свяціцеля Мікалая Цудатворца ў мікрараёне Сокал горада Мінска

25 ліпеня 2021

top.jpg

25 ліпеня 2021 года, у Нядзелю 5-ю пасля Пяцідзесятніцы, дзень святкавання іконы Божай Маці, названай «Трохручыца», мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме свяціцеля Мікалая Цудатворца ў мікрараёне Сокал горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель прыхода храма свяціцеля Мікалая Цудатворца протаіерэй Сергій Комлік; клірык Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска іерэй Дыянісій Кавалёў; клірык прыхода іерэй Аляксандр Насека.

Падчас богаслужэння былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай павевы.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраваннем рэгента Надзеі Даменікан.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Аляксандр Насека.

Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Веніямін звярнуўся да прыхаджан і духавенства са словам павучання.

Затым настаяцель храма падзякаваў уладыку Экзарху за наведванне парафіі і сумесную малітву, а таксама пажадаў яму дапамогі Божай у здзяйсненні архіпастырскага служэння. На малітоўную памяць мітрапаліту Веніяміну быў падораны абраз прападобнага Сілуана Афонскага.

У завяршэнне Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне. 

Church.by

Фотарэпартаж