У Нядзелю 9-ю пасля Пяцідзесятніцы Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
18 жніўня 201918 ліпеня 2019 года, у Нядзелю 9-ю пасля Пяцідзесятніцы, прадсвята Праабражэння Гасподняга, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Патрыяршаму Экзарху саслужылі сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык кафедральнага сабора іерэй Макарый Кавалёў.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Анастасіі Цімафеевай.
Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Павел павіншаваў прыхаджан і духавенства з нядзельным днём і звярнуўся да багамольцащ са словам павучання.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.