У Нядзелю пра Страшны суд мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

03 сакавіка 2019

top.jpg

3 сакавіка 2019 года, у Нядзелю пра Страшны Суд, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Іаан Парфёнаў.

Па заканчэнні Бажэственнай літургіі ўладыка Павел павіншаваў протаіерэя Сергія Гардуна з пярэдаднем 60-годдзя, протадыякана Уладзіміра Назарава з 16-й гадавінай хіратоніі, а прыхаджан і духавенства сабора з нядзельным днём і звярнуўся да ўсіх багамольцаў са словам павучання.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне.

Church.by

Фотарэпартаж