У Нядзелю аб Страшным Судзе мітрапаліт Веніямін здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
07 сакавіка 20217 сакавіка 2021 года, у Нядзелю аб Страшным Судзе, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, ключнік сабора протаіерэй Уладзімір Увараў і клірыкі кафедральнага сабора.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Мітрапаліт Веніямін рукапалажыў у сан дыякана выпускніка Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі чытальніка Андрэя Максімчыка і здзейсніў чын пастаўлення ў чытальніка выпускніка Мінскай духоўнай семінарыі і багаслоўскага факультэта ўніверсітэта імя Арыстоцеля ў горадзе Салонікі (Грэцыя) Рамана Ларкова.
Падчас богаслужэння былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднаснай павевы.
Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў протаіерэй Андрэй Волкаў.
Па заканчэнні Бажэственнай літургіі Патрыяршы Экзарх звярнуўся да прыхаджан і духавенства сабора са словам павучання.
У завяршэнне мітрапаліт Веніямін павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.