У Нядзелю аб Страшным Судзе Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Андрэеўскім храме горада Мінска
23 лютага 202023 лютага 2020 года, у Нядзелю аб Страшным Судзе, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Андрэеўскім храме горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель Андрэеўскага храма протаіерэй Пётр Дзем'янчук, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі храма.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Юліі Трубачовай.
Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў клірык прыхода іерэй Кірыл Гардун.
Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Павел удастоіў протаіерэя Пятра Дзем'янчука медаля ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага зважаючы на руплівую працу ў славу Праваслаўнай Царквы і ў сувязі з 30-годдзем свяшчэнніцкай хіратоніі, а затым звярнуўся да ўсіх багамольцаў у храме са словам павучання.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн, падаў усім архіпастырскае благаславенне і на малітоўную памяць уручыў абразкі з выявай крыжа святой прападобнай Еўфрасінні Полацкай.
Імяніннікам было абвешчана мнагалецце, пасля чаго ўладыка Экзарх уручыў ім прасфоры і кветкі.