У Нядзелю аб Страшным судзе сабор архіпастыраў Беларускай Праваслаўнай Царквы здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
19 лютага 201719 лютага 2017 года, у Нядзелю аб Страшным судзе, у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска саборам архіпастыраў Беларускай Праваслаўнай Царквы была здзейсненая Бажэственная літургія.
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, які ў гэты дзень адзначае 65-годдзе з дня нараджэння, узначаліў богаслужэнне
Патрыяршаму Экзарху саслужылі: архіепіскапы Навагрудскі і Слонімскі Гурый; Полацкі і Глыбоцкі Феадосій; Брэсцкі і Кобрынскі Іаан; епіскапы Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан; Тураўскі і Мазырскі Леанід; Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін; Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел.
Архіпастырам саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; клірыкі Свята-Духава кафедральнага сабора і суправаджаючыя архіпастыраў ў свяшчэнным сане.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам рэгента Віталя Сабалеўскага.
Падчас малога ўваходу мітрапаліт Павел зважаючы на руплівую працу і ў сувязі з прызначэннем на пасаду першага прарэктара Мінскай духоўнай акадэміі ўзвёў іерэя Уладзіміра Даўгаполава ў сан протаіерэя.
Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў архімандрыт Сергій (Брыч).
Па заамвонной малітве Патрыяршы Экзарх, архіпастыры і святары здзейснілі слаўленне свята Стрэчання Гасподняга.
Па заканчэнні богаслужэння архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый агучыў віншавальны адрас Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, дасланы да 65-годдзя з дня нараджэння мітрапаліта Паўла, і ад імя ўсіх прысутных у храме павіншаваў уладыку Экзарха з днём нараджэння і ўручыў яму святую прасфору.
У слове ў адказ мітрапаліт Павел выказаў асаблівую падзяку Свяцейшаму Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу за дасланае віншаванне і высокую Патрыяршую ўзнагароду, павіншаваў архіпастараў, вернікаў і духавенства сабора са святам і звярнуўся да ўсіх са словам павучання. Пасля гэтага з віншавальным словам да ўладыкі Экзарха звярнуліся: настаяцельніца Гродзенскага Нараджэння Багародзіцы стаўрапігіяльнага жаночага манастыра ігумення Гаўрыіла (Глухава), сёстры Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра і прыхаджане Свята-Духава кафедральнага сабора.
Уладыка Павел падзякаваў игуменні Гаўрыле (Глухавай), сёстрам Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра і прыхаджанам кафедральнага сабора за цёплыя словы віншавання і за іх шчырыя малітвы.
Мітрапаліт Павел павіншаваў усіх прычастнікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн, падаў усім архіпастырскае благаславенне, уручыў усім прысутным на памяць аб сумеснай малітве кветкі і памятныя каляндарыкі.