У Нядзелю перад Ражджаством Хрыстовым мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
31 снежня 201731 снежня 2017 года, у Нядзелю 30-ю пасля Пяцідзесятніцы, перад Ражджаством Хрыстовым, святых айцоў, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протаіерэй Сергій Гардун.
Па адпусце Бажэственнай літургіі мітрапаліт Павел здзейсніў малебны спеў на навалецце.
За богаслужэннем мітрапаліт Павел рукапалажыў у дыякана навучэнца магістратуры Мінскай духоўнай акадэміі Георгія Сіліча.
Уладыка Павел павіншаваў прыхаджан і духавенства сабора са святам і звярнуўся да ўсіх са словам павучання.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне. Усім імяніннікам было абвешчана мнагалецце, і ўладыка Павел ўручыў ім прасфоры і кветкі.