У Нядзелю прападобнай Марыі Егіпецкай мітрапаліт Веніямін здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы Мінска

18 красавіка 2021

top.jpg

18 красавіка 2021 года, у Нядзелю 5-ю Вялікага посту, прападобнай Марыі Егіпецкай, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, ключнік сабора протаіерэй Уладзімір Увараў і клірыкі кафедральнага сабора.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў клірык кафедральнага сабора протадыякан Мікалай Аўсіевіч.

Па заканчэнні богаслужэння архіпастыр звярнуўся да прыхаджан і духавенства сабора са словам настаўлення.

У завяршэнне Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Church.by

Фотарэпартаж