У Нядзелю святых праайцоў мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

24 снежня 2017

24 снежня 2017 года, у Нядзелю 29-ю пасля Пяцідзесятніцы, святых праайцоў, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протадыякан Мікалай Аўсіевіч.

У дар сабору для пакланення вернікам быў прынесены абраз з часцінкай мошчаў святой прападобнамучаніцы княгіні Лізаветы.

Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Павел павіншаваў прыхаджан і духавенства сабора са святам і звярнуўся да багасольцаў са словам павучання.

У сваім слове мітрапаліт Павел паведаміў аб прынятым рашэнні Епархіяльнага сходу Мінскай епархіі ад 20 снежня гэтага года — падтрымаць рашэнне Архіерэйскай рады Мінскай мітраполіі ад 17 лютага 2017 года аб здабыцці святых мошчаў блажэннай Валянціны Мінскай і заклікаў усіх жадаючых выказаць сваю падтрымку, паставіўшы пад зваротам да мясцовых органаў улады свой подпіс.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне. 

Church.by

Фотарэпартаж