У Нядзелю сырапусную мітрапаліт Філарэт маліўся і прычасціўся Святых Хрыстовых Тайн за Літургіяй у дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення

18 лютага 2018

top.jpg

18 лютага 2018 года, у Нядзелю сырапусную (успамін пра Адамава выгнанне, Даравальная нядзеля), у дзень аддання свята Стрэчання Гасподняга, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт маліўся і прычасціўся Святых Хрыстовых Тайн за Бажэственнай літургіяй у дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых.

Богаслужэнне здзейснілі клірыкі Мінскай епархіі.

Па завяршэнні Літургіі мітрапаліт Філарэт папрасіў прабачэння ў кліру і паствы і падаў усім архіпастырскае благаславенне на пачатак Вялікага посту.

Church.by

Фотарэпартаж