У Нядзелю сырапусную мітрапаліт Філарэт маліўся за Літургіяй у дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення
10 сакавіка 201910 сакавіка 2019 года, у Нядзелю сырапусную (успамін Адамава выгнання, Даравальная нядзеля), Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт маліўся і прычасціўся Святых Хрыстовых Тайн за Бажэственнай літургіяй у дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых.
Богаслужэнне здзейснілі клірыкі Мінскай епархіі.
Літургічныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Анастасіі Цімафеевай.
Па завяршэнні Літургіі ўладыка Філарэт падаў усім архіпастырскае благаславенне на пачатак Вялікага посту.