У Нядзелю сырапусную мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

26 лютага 2017

top.jpg

26 лютага 2017 года, у Нядзелю сырапусную, успамін Адамава выгнання з Раю і дзень памяці свяціцеля Георгія, архіепіскапа Магілёўскага і Беларускага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Сергій Гардун.

Па заамвонной малітве Патрыяршы Экзарх і саслужачыя яму святары здзейснілі слаўленне свята.

Мітрапаліт Павел павіншаваў вернікаў і духавенства са святам і звярнуўся да вернікаў са словам настаўлення.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў вернікам архіпастырскае благаславенне. Усім імяніннікам уладыка ўручыў прасфоры і ружы. 

Church.by

Фотарэпартаж