У Нядзелю сырапусную Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
18 лютага 201818 лютага 2018 года, у Нядзелю сырапусную, успамін пра Адамава выгнанне з раю і адданне свята Стрэчання Гасподняга, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протадыякан Вадзім Заркоў.
Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх і саслужачыя яму свяшчэннаслужыцелі здзейснілі слаўленне свята.
Мітрапаліт Павел павіншаваў прыхаджан і духавенства са святам і звярнуўся да вернікаў са словам настаўлення.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў багасольцам архіпастырскае благаславенне.