У Нядзелю Перамогі Праваслаўя мітрапаліт Філарэт маліўся за Літургіяй у дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення

17 сакавіка 2019

top.jpg

17 сакавіка 2019 года, у Нядзелю 1-ую Вялікага посту, Перамогі Праваслаўя, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт маліўся і прычасціўся Святых Хрыстовых Тайн за Бажэственнай літургіяй у дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых.

Богаслужэнне здзейснілі клірыкі Мінскай епархіі.

У цэнтры храма былі ўстаноўлены для пакланення святыні, якія захоўваюцца ў дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення. У іх ліку — мошчы апосталаў Матфея і Лукі, велікамучаніка Георгія, мучаніка Баніфацыя, свяціцеляў Ігнація Баганосца, Мікалая Цудатворца і Спірыдона Трыміфунцкага, праведнага Філарэта Міласцівага, прападобных Опцінскіх старцаў, Наўгародскіх святых.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Анастасіі Цімафеевай.

Church.by

Фотарэпартаж