У Нядзелю Перамогі Праваслаўя мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята- Духавым кафедральным саборы горада Мінска
08 сакавіка 20208 сакавіка 2020 года, у Нядзелю першую Вялікага посту, Перамогі Праваслаўя, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію свяціцеля Васілія Вялікага ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі Свята-Духава кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Дыянісій Кавалёў.
Пасля адпуста Бажэственнай літургіі Патрыяршы Экзарх узначаліў урачысты малебны спеў у Нядзелю Праваслаўя.
Напрыканцы богаслужэння мітрапаліт Павел звярнуўся да прыхаджан і духавенства сабора са словам навучання.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.