У Нядзелю Перамогі Праваслаўя мітрапаліт Веніямін здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

21 сакавіка 2021

top.jpg

21 сакавіка 2021 года, у Нядзелю першую Вялікага посту, Перамогі Праваслаўя, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у адзінаццатую гадавіну сваёй архіерэйскай хіратоніі і ў дзень нараджэння спачылага мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева), у саслужэнні епіскапа Слуцкага і Салігорскага Антонія здзейсніў Бажэственную літургію свяціцеля Васілія Вялікага ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны 3-й Мінскай гарадской акругі; настаяцель прыхода храма святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага горада Мінска протаіерэй Мікалай Коржыч; першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; ключнік сабора протаіерэй Уладзімір Увараў і клірыкі Свята-Духава кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Падчас богаслужэння былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай пошасці.

Мітрапаліт Веніямін рукапалажыў у сан свяшчэнніка выпускніка Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі дыякана Андрэя Максімчыка.

Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў протаіерэй Уладзімір Увараў.

Пасля адпуста Бажэственнай літургіі Патрыяршы Экзарх узначаліў урачысты малебны спеў у Нядзелю Праваслаўя.

Далей была здзейснена ліція па незабыўнаму спачыламу мітрапаліту Філарэту, ганароваму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі.

Па заканчэнні богаслужэння з віншаваннем да Патрыяршага Экзарха з нагоды 11-годдзя з дня яго архіерэйскай хіратоніі звярнуліся епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній і протаіерэй Уладзімір Увараў.

У слове ў адказ Патрыяршы Экзарх падзякаваў за віншаванне і добрыя малітоўныя пажаданні, пасля чаго звярнуўся да ўсіх прысутных у храме са словам настаўлення.

Мітрапаліт Веніямін павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Church.by

Фотарэпартаж