У Нядзелю другую Вялікага посту мітрапаліт Веніямін здзейсніў Бажэственную літургію ў Лядзенскім манастыры Благавешчання Прасвятой Багародзіцы

28 сакавіка 2021

top.jpg28 сакавіка 2021 года, у Нядзелю другую Вялікага посту, дзень памяці свяціцеля Грыгорыя Паламы, архіепіскапа Фесаланіцкага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, кіраўнік Барысаўскай епархіі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Лядзенскім Свята-Благавешчанскім мужчынскім манастыры ў вёсцы Малыя Ляды Смалявіцкага раёна.

Патрыяршаму Экзарху саслужылі ігумен манастыра іераманах Лаўр (Будзіч) і брація абіцелі ў свяшчэнным сане.

За Літургіяй былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і спыненні распаўсюджвання шкоднай пошасці.

Па заканчэнні богаслужэння Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы звярнуўся да вернікаў са словам настаўлення.

У завяршэнне мітрапаліт Веніямін павіншаваў прычастнікам з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне.

Барысаўская епархія / Church.by 

Фотарэпартаж