У Мікольскім храме ў Шабанах маліліся за пацярпелых ад катастрофы на ЧАЭС
26 красавіка 2019У чацвер 25 красавіка 2019 года, напярэдадні 33-й гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, у Мікольскім храме, што ў мікрараёне Шабаны горада Мінска, быў здзейснены малебен аб здароўі ўсіх, хто пацярпеў ад наступстваў Чарнобыльскай аварыі.
У 1986-1987 гадах у мікрараён Шабаны былі пераселены сям'і з зоны адсялення.
Малебен здзейсніў настаяцель храма протаіерэй Аляксій Міхлюк. Разам з айцом настаяцелем маліліся прадстаўнікі адміністрацыі Заводскага раёна сталіцы і прыхаджане храма, у тым ліку і перасяленцы з чарнобыльскай зоны.