У Мікольскім манастыры Гомеля пачынаюцца заняткі па асновах хрысціянскай веры

02 кастрычніка 2018

top.jpg

З 10 кастрычніка ў Мікольскім манастыры горада Гомеля пачынаюцца заняткі па асновах хрысціянскай веры, інакш —катэхізацыя.

Катэхізацыя — слова, якое, паходзіць ад грэчаскага «κατηχισμός», г.зн. «павучэнне». Гістарычна ў хрысціянскім свеце пад гэтым маецца на ўвазе навучанне асновам хрысціянскага веравучэння. Адсюль слова «Катэхізіс».

Катэхізацыйныя заняткі ў абіцелі працягнуцца да пачатку чэрвеня. Заняткі праходзяць адзін раз на тыдзень, па серадах у 19:00, за выключэннем тых дзён, калі ў гэты ж час здзяйсняецца вячэрняе богаслужэнне напярэдадні нейкага вялікага царкоўнага свята.

Запрашаюцца не толькі тыя, хто хоча падрыхтавацца да прыняцця Таінства Хрышчэння, але і тыя, хто жадае больш даведацца пра хрысціянскае веравучэнне і жыццё Царквы.

На занятках можна задаваць любыя пытанні і абмяркоўваць любыя праблемы, звязаныя з хрысціянскім праваслаўным веравучэннем і жыццём Царквы.

Перад Вялікаднем, тыя хто рыхтуюцца да хрышчэння прымуць Святое Хрышчэнне, а ўжо ахрышчаныя далучацца да царкоўнага жыцця.

— Лёс Царквы, а значыць — і нашай краіны, залежыць ад кожнага члена Царквы. Калі кожны з нас будзе прыводзіць у Царкву кожны год хаця б толькі па аднаму чалавеку, колькасць актыўных, уцаркоўленых праваслаўных людзей кожны год будзе падвойвацца. Прыкладзіце да гэтага старанне! Для пачатку не проста паведамляйце вашым сябрам інфармацыю, а прыходзьце з імі самі, дапамагайце ім сваім удзелам і малітвай за іх. Зразумела, не навязваючы, не прымушаючы, але заклікаючы іх да адказнага рашэння. Будзем памятаць словы Госпада: «Хто не збірае са Мною, той раскідае!» — заклікаюць арганізатары заняткаў.

Лекцыі чытае архімандрыт Сава (Мажука).

ЗАПРАШАЮЦЦА ЎСЕ ЖАДАЮЧЫЯ!

Гомельская епархія / Church.by