Навігатар: Навіны

У Навагрудскай епархіі пачаў працу новы парафіяльны сайт

30 ліпеня 2019

top.jpg

Да свята Благавешчання Прасвятой Багародзіцы (7 красавіка 2019 года), па благаславенню архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя, на прыходзе Свята-Троіцкага сабора горада Слоніма створаны і запушчаны ў працу афіцыйны сайт.

Цяпер кожны жадаючы можа ўбачыць жыццё прыхода, даведацца пра яго дзейнасць, знайсці неабходную інфармацыю, якая датычыць прыхода, задаць пытанне святару, даслаўшы ліст праз зваротную сувязь, і іншае.

Спадзяемся, што сайт стане спрыяльнай пляцоўкай для дабравеставання веры Хрыстовай у сучасным свеце.

* * *

Існаванне Свята-Троіцкай царквы адносіцца да самых старых часоў. Вядома, што на месцы цяперашняга храма ў XVI стагоддзі існавала драўляная праваслаўная царква Святой Тройцы. У ёй знаходзілася мясцовашануемая ікона прападобнага Антонія Пячэрскага, Кіеўскага, начальніка ўсіх рускіх манахаў. У дзень памяці гэтага святога ў Свята-Троіцкай царкве адбывалася ўрачыстае богаслужэнне, якое наведвала мноства багамольцаў.

Пасля заключэння Брэсцкай уніі ў 1596 годзе храм быў адабраны ў праваслаўных і пасля разабраны. На яго месцы ў 1635-1645 гадах з цэглы быў пабудаваны касцёл, пры якім у 1749 годзе быў утвораны манастыр бернардзінцаў. Каб выцесніць з памяці праваслаўных хрысціян памяць аб мясцовых праваслаўных святынях, каталіцкае духавенства пайшло на такі крок: замест богаслужэнняў у дзень памяці прападобнага Антонія Пячэрскага, якія вельмі любіў праваслаўны народ, у касцёле сталі здзяйсняцца ўрачыстыя службы па заходнім абрадзе ў гонар каталіцкага святога Антонія Падуанскага. У 1864 годзе бернардзінскі манастыр быў скасаваны.

У 1867 годзе будынак касцёла быў перададзены праваслаўным, у якім была ўладкавана Царква ў гонар Святой Тройцы. Тады ж было адроджана і святкаванне памяці прападобнага Антонія Пячэрскага. У дзень яго памяці, як і ў старыя часы, сталі здзяйсняцца ўрачыстыя богаслужэнні. Так у 1867 годзе богаслужэнне здзейсніў саборным чынам настаяцель Жыровіцкага манастыра архімандрыт Мікалай (Рэдута), а ў 1868 годзе архіепіскап Міхаіл (Галубовіч), які знаходзіўся на спачыне ў Жыровіцкім манастыры.

У гады Другой Рэчы Паспалітай храм быў перададзены рыма-католікам і перароблены ў касцёл.

У гады Вялікай Айчыннай вайны храм зноў быў перададзены праваслаўным і адноўлены як Свята-Троіцкая царква. У 2002 годзе храму нададзены статус сабора.

У наш час храм цалкам абноўлены, у 2015 годзе на ім заззялі новыя купалы. Таксама маецца ў царкве і бакавы прыдзел ў гонар прападобнага Сергія Раданежскага. Службы ў саборы здзяйсняюцца штодня.

Троіцкі сабор г. Слоніма / Church.by