У Навагрудскай епархіі ў дні Вялікага посту праходзіць акцыя па ўборцы могілак
06 красавіка 2021У Навагрудскай епархіі ў дні Вялікага посту праходзіць традыцыйная акцыя «У Бога ўсе жывыя» па ўборцы могілак і іншых месцаў пахаванняў.
Акцыя, у якой удзельнічаюць усе прыходы, праходзіць у епархіі штогод на працягу 10 гадоў увесну напярэдадні Вялікадня і ўвосень напярэдадні Дзмітрыеўскай бацькоўскай суботы. Святары, выкладчыкі і навучэнцы нядзельных школ, прыхаджане храмаў збіраюцца разам, каб прывесці ў парадак закінутыя магілы, прыбраць апалае лісце, смецце, сухія галінкі і дрэвы. Не застаюцца без увагі брацкія магілы і помнікі героям Вялікай Айчыннай вайны.
Да ўдзелу ў добрай справе падключаюцца і вучні мясцовых школ разам са сваімі педагогамі.