У Навагрудскай епархіі ўпершыню адбыўся сямейны злёт [+відэа]

30 ліпеня 2023

top.jpg

20-22 ліпеня 2023 года ў Навагрудскай епархіі ўпершыню адбыўся сямейны злёт.

Арганізатарам мерапрыемства выступіў кіраўнік місіянерскага аддзела епархіі іерэй Мікалай Савіцкі.

У епархіяльным духоўна-асветніцкім і культурна-адукацыйным цэнтры ў вёскі Ніз Слонімскага раёна сабраліся сем'і з розных гарадоў Беларусі, каб разам правесці тры дні ў зносінах.

Для сем'яў быў арганізаваны шэраг гутарак.

Пра тое, што рабіць, калі хварэюць дзеці, гаварылася на сустрэчы з іерэем Раманам Арцёмавым, в. а. старшыні Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Беларускай Праваслаўнай Царквы, магістрам філасофскіх навук, магістрам псіхалогіі, выкладчыкам Мінскай духоўнай акадэміі, клірыкам Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска, духаўніком Брацтва апостала Іаана Багаслова, духаўніком Рэспубліканскага клінічнага цэнтра паліятыўнай дапамогі дзецям, Беларускага дзіцячага хоспіса, каардынатар духоўнай дапамогі ў РНПЦ дзіцячай анкалогіі, імуналогіі, гематалогіі.

Аб крызісных этапах ва ўзаемаадносінах мужа і жонкі і шляхах іх пераадолення распавяла магістр псіхалогіі, практыкуючы псіхолаг Ірына Самуйлава.

Таксама адбыліся гутарка і трэнінг з выкладчыкам канфлікталогіі і медыяцыі Наталляй Кухарэнка ў пытаннях ўрэгулявання ўнутрысямейных канфліктаў.

Падчас тэматычных сустрэч за дзецьмі прыглядалі і гулялі з імі ўдзельнікі моладзевага клуба «Сімфонія». Такая магчымасць дала ў большай меры бацькам надаць увагу адукацыйнай частцы злёту. Таксама для дзяцей сустрэчу ў гульнявой форме правяла псіхолаг Яна Грыгаровіч.

Для ўдзельнікаў злёту таксама былі арганізаваны майстар-класы па ганчарнай справе, выкананне на фартэпіяна з ўвядзеннем у свет класічнай музыкі, па мабільнай фота-і відэаздымцы, а таксама танцах.

Цэнтральнай падзеяй сталі сумесныя малітва і прычасце Святых Хрыстовых Таін за Літургіяй у свята Казанскай іконы Божай Маці.

Падарункам для дарослых і дзяцей быў музычны вечар ля вогнішча пад саксафон ад госця з Гродна Алега Хадукіна.

Пілотны праект Навагрудскай епархіі падарыў тры дні адпачынку, сумеснай малітвы і зносін, натхніў кожнага працаваць над сваёй сям'ёй і сваімі адносінамі.

novogrud-eparchy.by/Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте і 

Facebook,

глядзіце ў YouTube і TikTok

Фотарэпартаж