У Наваполацку ўрачыста сустрэлі каўчэг з мошчамі святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага

05 ліпеня 2021

top.jpg

5 ліпеня 2021 года свяшчэннаслужыцелі і прыхаджане прыхода храма святога Архангела Міхаіла горада Наваполацка ўрачыста сустрэлі каўчэг з мошчамі святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага, які з нагоды 800-годдзя з дня нараджэння святога наведае 28 гарадоў Беларусі і Расіі.

Ля сцен Духоўна-асветніцкага цэнтра святыя мошчы, у суправаджэнні скарбніка Свята-Узнясенскай Давідавай пустыні іераманаха Арцемія (Падмаскоўнага) і клірыка Свята-Успенскага кафедральнага сабора горада Віцебска іерэя Аляксандра Аўсіевіча, благагавецна прынялі клірыкі Наваполацкага храма: протаіерэй Валерый Рыжанкоў, іерэй Андрэй Бабушкін і дыякан Ціхан Антух. Духавенства, прыхаджане, жыхары і госці Наваполацка прайшлі хрэсным ходам у будынак цэнтра з храмам у гонар святога Архангела Міхаіла.

Пасля кароткай малітвы хрэсны ход прайшоў у царкву Нараджэння святога Іаана Прадцечы. Святары парафіі здзейснілі малебен святому Аляксандру Неўскаму.

Богаслужэбныя спевы выканаў царкоўны хор пад кіраўніцтвам Наталлі Хверанец.

Па заканчэнні кароткага набажэнства протаіерэй Валерый Рыжанкоў звярнуўся да прысутных са словам павучання.

Далей усе мелі магчымасць прыкласціся да мошчаў святога князя Аляксандра Неўскага.

Увечары 5 ліпеня адбыліся усяночнае трыванне і малебен святому дабравернаму князю Аляксандру Неўскаму.

6 ліпеня ў 07:00 будзе адслужаны малебен з акафістам вялікаму князю Аляксандру Неўскаму. У 08:00 — адбудзецца Бажэственная літургія. У 11:00 — малебен святому Аляксандру Неўскаму.

Затым святыня будзе пренесена ў горад Ліду.

Полацкая епархія/Church.by