У абноўленым пасля рамонту Ваўкавыскім турэмным храме была здзейснена архіерэйская Літургія
04 сакавіка 201928 лютага 2019 года ў абноўленым пасля капітальнага рамонту турэмным храме ў гонар прападобнага Серафіма Сароўскага ў ПК-11 горада Ваўкавыска адбылося ўрачыстае богаслужэнне.
Бажэственную літургію ўзначаліў архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій.
Архіпастыру саслужылі: старшыня Сінадальнага аддзела па турэмнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы іерэй Георгій Лапухоў, старэйшы турэмны святар Гродзенскай епархіі іерэй Андрэй Барадулін, благачынны Ваўкавыскай акругі іерэй Аляксандр Юзва, супрацоўнікі епархіяльнага аддзела па турэмнаму служэнню ў свяшчэнным сане.
Богаслужэнне наведалі: намеснік начальніка ўпраўлення па арганізацыі папраўчага працэсу ва ўстановах Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь палкоўнік унутранай службы Аляксандр Паўлавіч Кралько і намеснік начальніка ўпраўлення па арганізацыі папраўчага працэсу па Гродзенскай вобласці палкоўнік Васіль Васільевіч Каляда.
Пасля заканчэння літургіі ўладыка Арцемій падзякаваў за сумесныя малітвы ўсім прысутным і ўручыў медаль «Каложскі Крыж» III ступені начальніку ПК-11 палкоўніку Віктару Аляксандравічу Дуброўцы, а таксама яго намесніку падпалкоўніку Аляксею Іванавічу Казакову.
Іерэй Георгій Лапухоў перадаў у дар турэмнаму храму абраз Спасіцеля на габелене, а таксама гуманітарную дапамогу для асуджаных.