У Асіповічах асвечаны храм у гонар іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць»

07 лістапада 2017

top.jpg

7 лістапада 2017 года епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім здзейсніў чын вялікага асвячэння храма ў гонар іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» у горадзе Асіповічы і ўзначаліў у храме першую Бажэственную літургію.

Яго Праасвяшчэнству саслужылі: благачынны Асіповіцкай акругі, настаяцель Увядзенскага храма горада Асіповічы протаіерэй Васіль Сівец; благачынны Бабруйска-Глускай акругі, настаяцель Георгіеўскага храма горада Бабруйска, кіраўнік епархіяльнага аддзела па ўзаемадзеянню з узброенымі сіламі і праваахоўнымі ўстановамі протаіерэй Генадзь Вейга; настаяцель Срэценскага храма Бабруйска, кіраўнік епархіяльнага аддзела па ўзаемадзеянню з установамі аховы здароўя протаіерэй Іаан Каляда; настаяцель храма іконы Божай Маці «Усіх Тужлівых Радасць» горада Асіповічы протаіерэй Генадзь Сірошык; настаяцель Нікольскага храма вёскі Свіслач протаіерэй Андрэй Клепча; настаяцель храма ў гонар іконы Божай Маці «Ацаляльніца» горада Бабруйска, загадчык канцылярыяй Бабруйскай епархіі, кіраўнік епархіяльнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі іераманах Андрэй (Васілюк); клірык Мікольскага кафедральнага сабора горада Бабруйска дыякан Віталь Юшчук; госці ў свяшчэнным сане.

Падчас богаслужэння настаяцель храма ў гонар іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» іерэй Генадзь Сірошык па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, быў узведзены ў сан протаіерэя.

На богаслужэнні прысутнічаў старшыня Асіповіцкага райвыканкама П. У. Налівайка.

Пасля заканчэння Бажэственнай літургіі епіскап Серафім звярнуўся да прысутных з архіпастырскім словам і ўзнагародзіў усіх старанна папрацаваўшых у будаўніцтве храма архіерэйскімі граматамі.

Бабруйская епархія / Church.by