У аддзеле рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Тураўскай епархіі прайшоў вебінар «Я жыву маленькімі радасцямі і смешнымі надзеямі»
24 чэрвеня 202018 чэрвеня ў рамках праграмы супрацоўніцтва паміж упраўленнем адукацыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта і Гомельскай і Тураўскай епархіямі Беларускай Праваслаўнай Царквы на 2015-2020 гады па благаславенню епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда ў аддзеле рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Тураўскай епархіі прайшоў вэбінар у фармаце круглага стала пад назвай «Я жыву маленькімі радасцямі і смешнымі надзеямі».
У вэбінары прынялі ўдзел: ігумен Аўксенцій (Абражэй), магістр багаслоўя, старшыня аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Тураўскай епархіі, і архімандрыт Сава (Мажука), публіцыст, пісьменнік, тэлевядучы, аўтар публікацый на маральна-багаслоўскія і аскетычныя тэмы і вядучы перадачы «Святло невячэрняе»; педагогі нядзельных школ, а таксама намеснікі дырэктараў школ па выхаваўчай рабоце, педагогі-псіхолагі, сацыяльныя педагогі — прадстаўнікі раёнаў, на тэрыторыі якіх размешчана Тураўская епархія.