У Паперні памянулі байцоў 100-й стралковай дывізіі генерала Русіянава

09 мая 2020

top.jpg

9 мая ў вёсцы Паперня Мінскага раёна благачынны 3-й Мінскай раённай царкоўнай акругі протаіерэй Андрэй Круцялёў адслужыў паніхіду па паўшых воінах 100-й стралковай дывізіі генерал-маёра І. М. Русіянава.

Байцы гераічна стрымлівалі на працягу трох сутак, 26-29 чэрвеня 1941 года, наступленне нацысцкіх захопнікаў, што дало магчымасць эвакуіравацца вялікай частцы жыхароў Мінска.

Пры вайсковым пахаванні размешчаны храм-капліца ў гонар архангела Міхаіла, пабудаваны на ахвяраванні мясцовых жыхароў.

Church.by