У Першамайскім раёне Мінска стартуе пілотны праект Беларускай Праваслаўнай Царквы і Таварыства Чырвонага Крыжа
30 кастрычніка 201929 кастрычніка адбылася рабочая нарада прадстаўнікоў Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа і Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы.
У нарадзе прынялі ўдзел: старшыня Першамайскай раённай арганізацыі БТЧК Ірына Валянцінаўна Шульган, старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню БПЦ протаіерэй Кірыл Шолкаў, валанцёры БТЧК Першамайскага раёна сталіцы.
Падчас нарады абмяркоўваліся пытанні апрабавання на базе БТЧК Першамайскага раёна новага пілотнага праекта адраснай дапамогі на дом тым, хто мае патрэбу. Мяркуецца, што гэтую задачу возьме на сябе валанцёрскі атрад БТЧК Першамайскага раёна сумесна са святарамі. Рэалізацыя сумеснага пілотнага праекта пачнецца з лістапада 2019 года.