У пятніцу першай сядміцы Вялікага посту мітрапаліт Веніямін здзейсніў Літургію Ранейасвячоных Дароў у кафедральным саборы Уваскрасення Хрыстова горада Барысава
19 сакавіка 202119 сакавіка 2021 года, у пятніцу першай сядміцы Вялікага посту, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў Бажэственную літургію Ранейасвячоных Дароў у кафедральным саборы Уваскрасення Хрыстова горада Барысава.
За Літургіяй прадстаяцелю Беларускай Праваслаўнай Царквы саслужылі: сакратар Барысаўскай епархіі, благачынны 2-й Барысаўскай царкоўнай акругі, настаяцель храма святога дабравернага князя Дзімітрыя Данскога протаіерэй Сергій Башкіраў; настаяцель храма святога Архістратыга Міхаіла аграгарадка Зембін протаіерэй Андрэй Капульцэвіч; настаяцель Князь-Уладзімірскага прыхода горада Барысава протаіерэй Павел Яцуковіч; ключнік кафедральнага сабора Уваскрасення Хрыстовага горада Барысава іерэй Ігар Васько; клірыкі кафедральнага сабора і святары барысаўскіх благачынняў.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор кафедральнага сабора пад кіраўніцтвам рэгента Алы Кярко.
Падчас набажэнства былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай павевы.
Пасля заамвоннай малітвы Высокапраасвяшчэннейшы ўладыка ўзначаліў малебны спеў з чытаннем канона святому велікамучаніку Фёдару Цірану з асвячэннем каліва. Затым была здзейснена памінальная ліція.
У завяршэнне богаслужэння мітрапаліт Веніямін звярнуўся да вернікаў з пропаведдзю.