У пятніцу першай сядміцы Вялікага посту мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію Ранейасвячоных Дароў у Спаса- Еўфрасіннеўскім манастыры горада Полацка
06 сакавіка 20206 сакавіка 2020 года, у пятніцу першай сядміцы Вялікага посту, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію Ранейасвячоных Дароў у Крыжаўздзвіжанскім саборы Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра горада Полацка.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі клірыкі Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра.
Богаслужэбныя спевы выканалі два хоры сясцёр абіцелі пад кіраваннем манахіні Фяўроніі (Бармічовай) і манахіні Феакцісты (Паўленка).
Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў архімандрыт Нікадзім (Генералаў).
Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх у саслужэнні клірыкаў манастыра здзейсніў малебны спеў святому велікамучаніку Фёдару Цірану і чын благаславення коліва.
Па заканчэнні Бажэственнай літургіі Патрыяршы Экзарх звярнуўся да духавенства, сясцёр і прыхаджан манастыра са словам павучання.
Мітрапаліт Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.
Пасля заканчэння богаслужэння Патрыяршы Экзарх здзейсніў пастрыжэнне ў расафор трох паслушніц і ў мантыю — чатырох расафорных інакінь Полацкай абіцелі.