У пятніцу Светлай сядміцы мітрапаліт Веніямін здзейсніў Велікодную вячэрню і ўтраню ў Спаса-Праабражэнскім храме горада Мінска
08 мая 20217 мая 2021 года, увечары ў пятніцу Светлай сядміцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх ўсяе Беларусі, адслужыў Велікодную вячэрню і ўтраню ў Спаса-Праабражэнскім храме горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель Спаса-Праабражэнскага храма протаіерэй Святаслаў Лявіцкі, клірыкі храма і запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Марыі Румянцавай.
Пасля чытання Евангелля, зважаючы на руплівую працу ў славу Маці-Царквы, Патрыяршы Экзарх узнагародзіў правам нашэння крыжа з упрыгожваннямі протаіерэя Аляксандра Шымбалёва, правам нашэння паліцы протаіерэя Сергія Белеўцава і іерэя Алега Рудога, правам нашэння камілаўкі – іерэя Антонія Валчэцкага. З нагоды 25-годдзя святарскай хіратоніі ікона Божай Маці «Віфлеемская» ўручана протаіерэю Уладзіміру Лявіцкаму, ікона Божай Маці «Смаленская» у металічным акладзе – протаіерэю Святаславу Лявіцкаму.
Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Веніямін звярнуўся да духавенства і прыхаджан храма са словам павучання і падаў усім архіпастырскае благаславенне.