У пятніцу Светлага тыдня Патрыяршы Экзарх узначаліў Літургію ў Спаса-Еўфрасіннеўскім стаўрапагіяльным жаночым манастыры горада Полацка
13 красавіка 201813 красавіка 2018 года, у пятніцу Светлага тыдня, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні архіепіскапа Полацкага і Глыбоцкага Феадосія здзейсніў Бажэственную літургію ў Крыжаўздзвіжанскім саборы Спаса-Еўфрасіннеўскага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра горада Полацка.
Архіпастырам саслужылі: сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; сакратар Полацкай епархіі протаіерэй Аляксандр Пятліцкі і клірыкі Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор сясцёр абіцелі пад кіраваннем манахіні Фяўронні (Бармічовай).
На малым уваходзе зважаючы на руплівую працу ў славу Святой Царквы і да дня Святой Пасхі мітрапаліт Павел уганараваў клірыка манастыра іерэя Сергія Антипорука правам нашэння камілаўкі.
Пропаведзь пасля запрычаснага верша прамовіў архімандрыт Нікадзім (Генералаў).
Пасля заамвоннай малітвы мітрапаліт Павел і архіепіскап Феадосій здзейснілі чын малога асвячэння вады, а затым хрэсны ход.
Па заканчэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх звярнуўся да духавенства, насельніц і прыхаджан манастыра са словам павучання.
Мітрапаліт Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне. Усім, хто маліўся у храме, Уладыка Экзарх уручыў велікодныя яйкі.
Пасля богаслужэння Патрыяршы Экзарх наведаў нямоглых сясцёр абіцелі, якія не змаглі прысутнічаць на Бажэственнай літургіі, павіншаваў іх са светлым святам Уваскрасення Хрыстовага і ўручыў ім велікодныя яйкі і шакаладкі.