У Полацку пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная 900-годдзю заснавання Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
27 лютага 202527-28 мая 2025 года ў Полацку пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя «Полацкі Спаса-Еўфрасіннеўскі жаночы манастыр у гісторыі і культуры Беларусі (да 900-годдзя заснавання)».
Канферэнцыя прымеркавана да 900-годдзя заснавання Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра і яго заснавальніцы прападобнай Еўфрасінні Полацкай, якія пакінулі значны след у станаўленні культуры, адукацыі і асветы на беларускіх землях.
Мэтай канферэнцыі з'яўляецца ўсебаковае асэнсаванне значэння Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра і прападобнай Еўфрасінні Полацкай у кантэксце гістарычнага, рэлігійнага і культурнага развіцця Беларусі і ўсходнеславянскіх народаў і зямель.
Арганізатарамі форуму выступаюць Беларуская Праваслаўная Царква, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, Інстытут гісторыі НАН Беларусі, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай, Мінская духоўная акадэмія.
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца навукоўцы, выкладчыкі, работнікі органаў дзяржаўнай улады і кіравання, грамадскія дзеячы, святары, аспіранты, магістранты, студэнты.
Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка навуковых артыкулаў.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 1 мая 2025 года.
Падрабязную інфармацыю можна даведацца ў інфармацыйным лісце па спасылцы для спампоўкі.
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,