У Полацку адбудзецца манаская канферэнцыя «Арганізацыя ўнутранага жыцця манастыроў»
19 чэрвеня 2018Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у Полацкім Спаса-Еўфрасіннеўскім стаўрапагіяльным жаночым манастыры 21-22 чэрвеня адбудзецца манаская канферэнцыя «Арганізацыя ўнутранага жыцця манастыроў», якую правядзе Сінадальны аддзел па справах манастыроў і манаству Беларускага Экзархату сумесна з Полацкай Спаса-Еўфрасіннеўскай абіцеллю.
Плануецца, што правядзенне канферэнцыі ўзначаліць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
У форуме прымуць удзел архіпастыры, ігумены, ігуменні і манахі Беларускай Праваслаўнай Царквы, Польскай Праваслаўнай Царквы, Святой Гары Афон, Рускай духоўнай місіі ў Іерусаліме, а таксама прадстаўнікі Сінадальнага аддзела па манастырах і манаству Рускай Праваслаўнай Царквы.
Праграма канферэнцыі — на сайце Манастырскі хранограф.