У Полацкай епархіі адбудзецца фестываль нядзельных школ «Язненскі Дабравест»
06 чэрвеня 2017Па благаславенню архіепіскапа Полацкага і Глыбоцкага Феадосія 31 кастрычніка 2017 года ў аграгарадку Язна Міёрскага раёна адбудзецца фестываль нядзельных школ «Язненскі Дабравест». Дэвіз фестывалю ўзяты з паслання апостала Паўла да Рымлянаў: «Не будзь пераможаны злом, але перамагай зло дабром» (Рым. 12: 21).
У ліку мэт фестывалю — стварэнне ўмоў для духоўнага і культурнага развіцця асобы, умацаванне сяброўскіх сувязяў і творчых кантактаў паміж выхаванцамі нядзельных школ прыходаў Полацкай епархіі, абмен вопытам працы паміж выкладчыкамі нядзельных школ.
Заснавальнікі фестывалю: Полацкая і Глыбоцкая епархія, Язненскі сельскі выканаўчы камітэт, прыход Спаса-Праабражэнскага храма аграгарадка Язна, прыход храма іконы Божай Маці «Неспадзяваная Радасць» горада Наваполацка.
У рамках фестывалю пройдуць творчыя выступленні выхаванцаў нядзельных школ, а таксама конкурс работ у галіне выяўленчага мастацтва «Нашы добрыя справы».
Праграма, рэгламент, умовы ўдзелу — на сайце Полацкай епархіі.