У Полацкай епархіі ў межах міжнароднага праекта «Расія і Беларусь – дыялог без межаў» прайшоў маладзёжны злёт «Гісторыя і спадчына»
13 верасня 2021У рамках урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 800-годдзю з дня нараджэння дабравернага вялікага князя Аляксандра Неўскага, 11 і 12 верасня ў Полацкай епархіі адбыўся моладзевы злёт «Гісторыя і спадчына», які з'яўляецца першым этапам міжнароднага праекта «Расія і Беларусь — дыялог без межаў».
125 удзельнікаў, 48 з якіх прыехалі з Расіі, сабраліся на тэрыторыі турыстычнага комплексу «Чырвоны бор» з мэтай пошуку новых практычных фарматаў мірнага дыялогу і супрацоўніцтва паміж народамі Расіі і Беларусі.
Удзельнікаў форуму прывітаў епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў злёту таксама звярнуліся старшыня праўлення МГА «Стратэгія аб'яднання» Ірына Тропіна, кіраўнік Рускага дома ў Мінску Эдуард Крусткалн і дырэктар ТАА «Інтэрсэрвіс» Алеся Беражная.
Свае даклады прадставілі: старшыня віцебскага грамадскага аб'яднання «Рускі дом» і Каардынацыйнага савета кіраўнікоў беларускіх грамадскіх аб'яднанняў расійскіх суайчыннікаў пры пасольстве РФ у РБ Андрэй Герашчанка («Аляксандр Неўскі на абароне заходніх межаў Праваслаўя»), кансультант прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў РБ Андронік Аўсепян («Моладзевыя праекты Рускага дома ў Мінску»).
Затым адбылася дыскусія за круглым сталом «Экалагічная культура».
Далей праваслаўная моладзь Полацкай епархіі правяла прэзентацыю трох беларускіх экалагічных праектаў: Моладзевы валанцёрскі рух «Таямніцы пры граніцы» (выступіў Аляксандр Плыгаўка – Браслаўскае благачынне); дабрачынную і экалагічную акцыю «Белая кветка» (Кацярына Зубарава – Докшыцкае благачынне) і Моладзевы турыстычны клуб «Фавор» (дыякан Ціхан Антух, клірык прыхода храма святога Архангела Міхаіла г. Наваполацка – Полацкае благачынне).
Кіраўнік аддзела па працы з моладдзю Полацкай епархіі протаіерэй Ігар Чачуковіч падрыхтаваў аналітычны даклад «Фарміраванне і развіццё экалагічнай культуры» з прэзентацыяй «Чалавек і тварэнне».
Другі дзень форуму, у свята перанясення мошчаў святога дабравернага вялікага князя Аляксандра Неўскага, пачаўся з Бажэственнай літургіі ў прыходзе храма дабравернага князя Аляксандра Неўскага вёскі Дабраплёсы, якую здзейсніў епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій.
Далей адбыўся трэнінг «Практыкі расійскай і беларускай моладзі па захаванню адзінай міжкультурнай прасторы».
У рамках культурнай праграмы шоу-рэканструкцыю «Князь Аляксандр Неўскі» падрыхтавала дружына ратаборцаў «Русічы» з горада Мяленкі Уладзімірскай вобласці. Спектакль стаў часткай трэнінгу па захаванню расійскай і беларускай моладдзю адзінай міжкультурнай прасторы.
У завяршэнне двухдзённых зносін адбылося падвядзенне вынікаў, узнагароджанне і канцэртная праграма, якую падрыхтавала праваслаўная моладзь Полацкай епархіі.
***
Арганізатары праекта «Расія і Беларусь — дыялог без межаў» — МГА «Стратэгія Аб'яднання». Праект рэалізуецца на сродкі гранта Фонду падтрымкі публічнай дыпламатыі імя А. М. Гарчакова.
Асаблівасць праекта заключаецца ў тым, што ён праходзіць у два этапы на тэрыторыях малых гарадоў дзвюх краін — горада Полацка і горада Судагды.
Другі этап праекта — моладзевы злёт «Наша будучыня» — візіт у адказ беларускай дэлегацыі ў горад Судагда Уладзімірскай вобласці адбудзецца 17-18 верасня 2021 года. У сценах Муромцаўскага лесатэхнічнага тэхнікума ўдзельнікі абмяркуюць сучасныя практыкі захавання лясных багаццяў і ачысткі водных рэсурсаў.