У панядзелак першага тыдня Вялікага посту Патрыяршы Экзарх здзейсніў павячэр'е з чытаннем Вялікага канона святога Андрэя Крыцкага ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
15 сакавіка 202115 сакавіка 2021 года, у панядзелак першага тыдня Вялікага посту, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў вялікае павячэр'е з чытаннем Вялікага канона прападобнага Андрэя Крыцкага ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі прарэктар па выхаваўчай рабоце Мінскай духоўнай акадэміі, старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ іераманах Афанасій (Сакалоў); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; ключнік сабора протаіерэй Уладзімір Увараў і клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Трансляцыя богаслужэння вялася на афіцыйным YouTube канале Беларускай Праваслаўнай Царквы.