У панядзелак першай сядміцы Вялікага посту Патрыяршы Экзарх здзейсніў вялікае павячэр'е з чытаннем Вялікага канону прападобнага Андрэя Крыцкага ў Свята-Духавым кафедральным саборы Мінска
27 лютага 2017Увечары 27 лютага 2017 года, у панядзелак першага тыдня Вялікага посту, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў вялікае павячэр'е з чытаннем Вялікага канону прападобнага Андрэя Крыцкага ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.