У панядзелак Светлай сядміцы мітрапаліт Павел узначаліў Пасхальную вячэрню ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
09 красавіка 20189 красавіка 2018 года, у панядзелак Светлай сядміцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, епіскапы: Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел, Слуцкі і Салігорскі Антоній здзейснілі Пасхальную вячэрню ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Архіпастырам саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Сергій (Акімаў); клірыкі Мінскай мітраполіі, благачынныя і настаяцелі храмаў горада Мінска.
На богаслужэнні прысутнічалі: намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Васіль Іванавіч Жарко, Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Юрый Паўлавіч Бондар, Міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Валерый Анатольевіч Малашка, Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Сяргей Міхайлавіч Кавальчук, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Паўлавіч Гуляка і іншыя афіцыйныя прадстаўнікі дзяржаўнай улады, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, кіраўнікі грамадскіх арганізацый, дзеячы навукі і культуры.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Ад імя Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы і духавенства Мінскай мітраполіі са словамі велікоднага прывітання да Патрыяршага Экзарха звярнуўся епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел.
Мітрапаліт Павел падзякаваў епіскапу Паўлу за віншаванне і звярнуўся да багамольцаў з архіпастырскім словам.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў вернікаў са святам Пасхі Хрыстовай і ўдзяліў багамольцам архіпастырскае благаславенне.
Пасля богаслужэння ў саборным зале адбыўся традыцыйны велікодны прыём, у якім прынялі ўдзел высокія госці, якія прысутнічалі на богаслужэнні.