У панядзелак Светлай сядміцы мітрапаліт Веніямін здзейсніў Бажэственную літургію ў Аляксандра-Неўскім храме горада Мінска

03 мая 2021

top.jpg

3 траўня 2021 года, у панядзелак Светлай сядміцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Аляксандра-Неўскім храме горада Мінска.

Патрыяршаму Экзарху саслужылі настаяцель Аляксандра-Неўскага храма горада Мінска протаіерэй Мікалай Коржыч, настаяцель прыхода храма іконы Божай Маці «Усецарыца» ў горадзе Мінску, старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Кірыл Шолкаў; клірыкі Аляксандра-Неўскага храма і запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.

За богаслужэннем маліліся члены апякунскага савета і яго старшыня Уладзімір Дражын.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор храма пад кіраваннем Сяргея Смольскага.

На малым уваходзе мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, зважаючы на руплівую працу ў славу Маці-Царквы ўзнагародзіў правам нашэння крыжа з упрыгожваннямі протаіерэя Дзімітрыя Харошку, правам нашэння нагруднага крыжа залатога колеру іерэя Сергія Пятроўскага, правам нашэння камілаўкі іерэя Антонія Куракевіча і протадыякана Віталя Каляду.

За набажэнствам былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднаснай павевы.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Павел Баянкоў.

Па заканчэнні Бажэственнай літургіі і хрэснага ходу мітрапаліт Веніямін павіншаваў духавенства і прыхаджан храма са святам Уваскрасення Хрыстова і звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.

Пасля гэтага архіпастыр узнагародзіў у сувязі з 70-годдзем з дня нараджэння протаіерэя Васіля Літвінку ордэнам БПЦ свяціцеля Кірыла Тураўскага II ступені, а таксама галоўнага ўрача 6-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска Ігара Юркевіча медалём «Патрыяршая падзяка» за ўклад у барацьбу з каронавіруснай інфекцыяй.

У завяршэнне Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Сhurch.by  

Фотарэпартаж