У панядзелак Светлага тыдня Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Аляксандра-Неўскім храме горада Мінска

09 красавіка 2018

9 красавіка 2018 года, у панядзелак Светлага тыдня, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Аляксандра-Неўскім храме горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), настаяцель Аляксандра-Неўскага храма горада Мінска протаіерэй Мікалай Коржыч і клірыкі Аляксандра-Неўскага храма.

Урачыстае богаслужэнне наведаў экс-віцэ-прэм'ер Рэспублікі Беларусь Уладзімір Несцеровіч Дражын.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор храма пад кіраваннем Сяргея Смольскага.

На малым уваходзе зважаючы на старанную працу ў славу Святой Царквы і да дня Святой Пасхі мітрапаліт Павел уганараваў клірыкаў Аляксандра-Неўскага храма наступнымі іерархічнымі узнагародамі: протаіерэй Васіль Літвінка і ігумен Генадзь (Машэнскі) былі ўзнагароджаны правам служэння Бажэственнай літургіі з адкрытымі Царскімі варотамі па «Іжэ Херувімы», іерэй Сергій Пятроўскі — правам нашэння камілаўкі.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык храма протаіерэй Павел Баянкоў.

Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Павел павіншаваў духавенства і прыхаджан храма са святам Уваскрасення Хрыстовага і звярнуўся да багамольцаў са словам навучання.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне. Кожнаму, хто маліўся ў храме, мітрапаліт Павел уручыў велікоднае яйка, а дзецям — шакаладкі.

Church.by

Фотарэпартаж