У свята апосталаў Пятра і Паўла мітрапаліт Веніямін узначаліў Літургію ў аднайменным храме аграгарадка Сеніца Мінскага раёна
12 ліпеня 202112 ліпеня 2021 года, у дзень свята святых першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў Бажэственную літургію ў храме святых першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла аграгарадка Сеніца Мінскага раёна.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны храмаў 1-й Мінскай раённай царкоўнай акругі, настаяцель прыхода храма апосталаў Пятра і Паўла вёскі Сеніца Мінскага раёна протаіерэй Барыс Пташынскі; настаяцель прыхода храма Святога Духа пасёлка Самахвалавічы Мінскага раёна іерэй Сергій Кароткі; настаяцель прыхода ў гонар мучаніц Веры, Надзеі і Любові і маці іх Сафіі аграгарадка Азярцо Мінскага раёна, па сумяшчальніцтве клірык Петра-Паўлаўскага храма вёскі Сеніца Мінскага раёна іерэй Антоній Пташынскі.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор «Усіхсвяцкі» пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Такмакова.
Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў іерэй Антоній Пташынскі.
Падчас Літургіі былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай павевы.
Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі хрэсны ход і слаўленне першавярхоўным апосталам Пятру і Паўлу.
Затым ўладыка павіншаваў прыхаджан і духавенства са святам і звярнуўся да ўсіх прысутных са словам настаўлення, пасля чаго з нагоды 155-гадовага юбілею храма, які адбыўся ў 2020 годзе, архіпастыр перадаў у дар прыходу абраз Божай Маці. Таксама мітрапаліт Веніямін павіншаваў айца настаяцеля з 40-годдзем свяшчэнніцкай хіратоніі і паднёс яму памятны падарунак. Асабліва папрацаваўшыя прыхаджане парафіі былі ўзнагароджаны ўзнагародамі БПЦ і граматамі Патрыяршага Экзарха.
У слове ў адказ настаяцель храма падзякаваў уладыку за наведванне прыхода і сумесную малітву, затым паднёс яму на памяць абраз прападобнага Ануфрыя Вялікага.
У завяршэнне Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.