У свята іконы Божай Маці «Дзяржаўная» Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў храме ў гонар Дзяржаўнай іконы Божай Маці Свята-Лізавецінскага манастыра горада Мінска

16 сакавіка 2019

top.jpg

16 сакавіка 2019 года, у суботу першай сядміцы Вялікага посту, свята іконы Божай Маці «Дзяржаўная» і дзень памяці святога велікамучаніка Фёдара Цірана, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар Дзяржаўнай іконы Божай Маці, Свята-Лізавецінскага жаночага манастыра горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: духаўнік манастыра протаіерэй Андрэй Лемяшонак, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі Свята-Лізавецінскага манастыра.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор абіцелі пад кіраваннем манахіні Марфы (Гуськовай).

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў настаяцель храма протаіерэй Андрэй Лемяшонак.

Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне Божай Маці, а затым мітрапаліт Павел павіншаваў прыхаджан і духавенства з прастольным святам і звярнуўся да вернікаў са словам настаўлення.

Уладыка Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў багамольцам архіпастырскае благаславенне.

На малітоўную памяць усім ушанаваўшым свята ўладыка Экзарх уручыў абразкі святой блажэннай Валянціны Мінскай.

Church.by

Фотарэпартаж