У свята Казанскай іконы Божай Маці мітрапаліт Веніямін здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
04 лістапада 20204 лістапада 2020 года, у свята Казанскай іконы Божай Маці, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска, паўднёвы прыдзел якога асвячоны ў гонар Казанскага абраза Прасвятой Багародзіцы.
Прадстаяцелю Беларускай Праваслаўнай Царквы саслужылі сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Літургічныя спевы выканаў архіерэйскі хор Свята-Духава кафедральнага сабора пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Падчас богаслужэння былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднаснай павевы.
Пасля заамвоннай малітвы ўладыка Экзарх і святары здзейснілі слаўленне Божай Маці.
Мітрапаліт Веніямін павіншаваў клір і паству са святам і звярнуўся да ўсіх са словам пропаведзі аб заступніцтве Прасвятой Багародзіцы за род хрысціянскі.
За дабрачынную дапамогу Царкве быў узнагароджаны ордэнам свяціцеля Кірыла Тураўскага II ступені кіраўнік кампаніі VDS Аляксандр Арцюховіч.
Цёплыя словы прагучалі на адрас клірыка кафедральнага сабора, духаўніка Мінскай епархіі протаіерэя Ігара Латушкі, які адзначае 30-годдзе сваёй свяшчэнніцкай хіратоніі. Аляксандр Арцюховіч і настаяцель прыхода храма свяціцеля Мікалая ў вёсцы Гарадзішча протаіерэй Уладзімір Башкіраў паднеслі айцу Ігару памятны дар — мітру.
Уладыка Веніямін павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Цела і Крыві Хрыстовых і падаў усім архіпастырскае благаславенне.